Здарэнне адбылося ў Ашмянах. Падчас абеду маладая пара ўжывала алкаголь і пачала сварыцца, паведамляе uvd.grodno.by.
31-гадовая жанчына, якая знаходзіцца ў адпачынку па дагляду за дзіцём, схапіла нож і нанесла ўдары мужу па шыі. Траўмы аказаліся цяжкія. Яна патэлефанавала ў хуткую дапамогу, аднак мужчына памёр на месцы.
У дачыненні да жыхаркі Ашмянаў узбудзілі крымінальную справу за забойства.
ДР belsat.eu