Жаўнерам у Печах дазволяць мець пры сабе мабільныя тэлефоны, але толькі пэўнага фармату і паводле графіку 


Цяпер хлопцы, якія служаць у Печах, могуць мець пры сабе тэлефоны, але толькі дазволенага ўзору – без камеры, інтэрнэту і дыктафону.

Такое рашэнне, паведамілі ў Міністэрстве абароны, прыняў начальнік 72-га аб’яднанага навучальнага цэнтру ў Печах.

Раней тэлефанаваць з войска таксама дазвалялася, але захоўваліся мабільныя ў строга «устаноўленых месцах» (напрыклад, у канцылярыі ў старшыны або камандзіра, а выдаваў іх афіцэр, што фіксавалася ў адпаведных дакументах).

Пры гэтым карыстацца мабільным жаўнеры цяпер могуць не тады, калі захочуць, а адпаведна раскладу.

«У час для асабістых патрэбаў, якое ёсць ў распарадку дня, – паведамілі TUT.by у Міністэрстве абароны. – Напрыклад, пасля вячэры, перад сном. Хлопцы размаўляюць з роднымі, і ўсе гэты час ведаюць».

У астатнія гадзіны мабільны можа быць выключаны, стаяць на вібра або ў бязгучна рэжыме.

Нагадаем, 3 кастрычніка 21-гадовага жаўнера Аляксандра Коржыча знайшлі павешаным у падвале на тэрыторыі вайсковай часткі ў Пячах. Труп Коржыча знайшлі са звязанымі шнурком нагамі і надзетай на галаву майкай. Паводле сваякоў і сяброў Аляксандра, хлопец стаў ахвярай дзедаўшчыны: у яго вымагалі грошы, яго білі, над ім здзекваліся і ў выніку забілі, а потым імітавалі самазабойства.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў