Жанчыну з Лебядзінага знялі з крану

Яе шпіталізавалі з пераахалоджваннем.

Зранку 31 студзеня Галіна Ігнатовіч забралася на кран на будоўлі ў пасёлку Лебядзіным на знак пратэсту супраць нязручнай для яе кампенсацыі за знос яе дому.

Каля 11-ай пяцёра ратаўнікоў МНС падняліся на кран і намовілі жанчыну спусціцца. Яна самастойна злезла па лесвіцы, унізе яе сустрэлі медыкі і кіраўніцтва менскай міліцыі, якія праводзілі жанчыну да машыну хуткай дапамогі.

Ці будзе сям’я выселеная і ці дамовіліся з жанчынай на кампрамісны варыянт, невядома.

Свае патрабаванні Галіна Ігнатовіч пакінула ўнізе пад кранам.

Адным з патрабаванняў жанчыны было дапусціць да яе прэсу, але міліцыянты выціснулі рэпартэраў з будаўнічай пляцоўкі. Прадстаўнікі медыяў сочаць за сітуацыяй праз плот, таксама іх пільнуюць два міліцыянты.

Галіна Ігнатовіч патрабуе справядлівай кампенсацыі за знос свайго дому ў пасёлку – дом у 116 м², у якім прапісана 11 чалавек, збіраецца знесці кампанія «Тапас», каб збудаваць комплекс «Алімпік Парк». Забудоўнік прапанаваў кампенсаваць дом трыма няновымі кватэрамі.​

«Тры двухпакаёвыя кватэры. Не новыя. Па 15 кв. м. на чалавека – не больш, не менш. Мы спрабавалі судзіцца, але суд нас не чуе, ён заняў пазіцыю «Тапаса», – распавёў прэсе Аляксей Ігнатовіч.

Сям’я Ігнатовічаў раней тлумачыла «Белсату», што паводле заканадаўства мае права выбіраць любы спосаб кампенсацыі, але забудоўнік навязвае ім сваю схему.[/vc_column_text]

Сёння судовыя выканаўцы меліся высяляць сям’ю Ігнатовічаў.

ДД

Hавiны