Суд Рэчыцкага раёну прысудзіў да 14 гадоў калоніі педафіла (каля 60 гадоў), які цягам некалькіх гадоў здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да сваіх чатырох унучак.
Раней мужчына правёў тры гады ў турме за згвалтаванне ўласнай дачкі і ейнай сяброўкі.
Летась гісторыя паўтарылася. Калі мужчына зразумеў, што зноў апынецца ў турме, ён вырашыў уцякаць у Расею ў Новасібірск, дзе жывуць ягоныя сваякі. З’ехаць з краіны яму дапамагала жонка, бабуля дзяўчынак, але супрацоўнікі міліцыі паспелі зняць яго з цягніка ў Гомлі.
Паводле раённай пракуратуры, пацярпелым дзяўчынкам было ад 10 да 14 гадоў. Усяго па гэтай справе праходзіць пяць пацярпелых – чатыры ўнучкі і дачка гвалтаўніка.
Паводле МУС, колькасць фактаў педафіліі ў Беларусі павялічылася ў 15 разоў – 581 выпадак у 2017 годзе.
ЮВ, belsat.eu, паводле dneprovec.by