Здзелка АПЕК+ па скарачэнні паставак нафты спыніла дзеянне


У сераду, 1 красавіка, скончыўся тэрмін здзелкі па скарачэнні здабычы нафты АПЕК +, якую краіны АПЕК, Расея і яшчэ некалькі здабываючых нафту дзяржаў заключылі ў канцы 2016 году, піша РБК.

На працягу больш чым трох гадоў гэтая здзелка дазваляла ўтрымліваць цэны на ўзроўні $50 за барэль і вышэй. Цяпер кошт нафты ўпаў ніжэй за $30.

На апошняй сустрэчы ўдзельнікаў АПЕК +, якая адбылася 6 сакавіка ў Вене, партнёрам не ўдалося дамовіцца аб працягу дзеяння пагаднення, таму што Расея прапаноўвала пакінуць здабычу на ранейшым узроўні, а Сірыя, найбуйнейшы чалец АПЕК, настойвала на дадатковым скарачэнні праз падзенне попыту, выкліканае пандэміяй.

Не чакаючы спынення дзеяння пагаднення, саудаўская дзяржкампанія Saidi Aramco пачатку коштавую вайну, абвясціўшы аб планах павялічыць пастаўкі на рынак з 1 красавіка адразу на больш за 25% са зніжкамі для пакупнікоў.

Hавiны
Расейская эканоміка вытрымае кошт нафты ў $ 25 толькі 6 месяцаў
2020.03.27 18:16

Навіна аб развале здзелкі АПЕК + сталася шокам для рынку і справакавала абвал коштаў на нафту (па дадзеных на вечар 31 сакавіка, нафта маркі Brent каштавала менш за $ 23 за барэль).

Эксперты мяркуюць, што Расея ўжо наўрад ці моцна наросціць здабычу пасля спынення дзеяння здзелкі. Сам факт заканчэння дзеяння пагаднення ўжо не паўплывае на кошт нафты, а вось дадатковы аб’ём сыравіны, які патрапіць на рынак у красавіку, будзе ціснуць на каціроўкі, кажуць спецыялісты.

На фоне рэзкага падзення коштаў на нафту расейскі рубель апускаўся да 81-82 за долар, але ў апошнія дні стабілізаваўся на ўзроўні 77-78. Беларускі рубель, які моцна залежыць ад курсу расейскага, таксама абваліўся. Па стане на 1 красавіка 1 долар у Беларусі каштуе прыкладна 2,54-2,6 рублі.

ВІДЭА
Лукашэнка не дамовіўся з Пуціным пра нафту?
2020.03.29 09:05

КА belsat.eu

Стужка навінаў