Збітага расгвардзейцамі актора пасадзілі на 3,5 гады


У судзе над Паўлам Усцінавым.
Фота: tvrain.ru

Цвярскі раённы суд Масквы прысудзіў актору Паўлу Усцінаву, затрыманаму на акцыі 3 жніўня, тры з паловай гады пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе «Дождь».

Асуджаны прызнаны вінаватым у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка Расгвардыі. Пракурор прасіў для яго шэсць гадоў калоніі.

Hавiны
З пачатку тыдня ўжо пяцярых удзельнікаў пратэстаў у Маскве пакаралі турэмным зняволеннем
2019.09.04 18:00

Актора затрымалі 3 жніўня на Пушкінскай плошчы падчас няўзгодненай акцыі пратэсту за свабодныя выбары. Пацярпелым выступае гвардзеец Аляксандр Лягін, якому, паводле следства, Усцінаў пры затрыманні вывіхнуў плячо.

24-гадовы асуджаны не прызнаў віну і заявіў, што проста стаяў у баку і чакаў сябра, у акцыі не ўдзельнічаў. «Мяне заламалі, пачалі біць адмысловымі сродкамі, я не супраціўляўся ні разу», – распавядаў ён.

Hавiны
З некаторых удзельнікаў «масавых беспарадкаў» у Маскве 27 ліпеня знялі крымінальны пераслед
2019.09.03 13:26

На відэа затрымання бачна, як працаўнікі Расгвардыі павалілі актора на зямлю і пачалі збіваць яго дубінкамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў