Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Ушацкага раёну Віцебскай вобласці. Сёння б яму споўнілася 83 гады.
– Збег са школы, каб не ўступаць у піянеры
– Пераклаў на беларускую Шэкспіра, Байрана, Хаяма, Гарсія Лёрку, Міцкевіча, Ясеніна ды іншых
– Адзін са стваральнікаў і прэзідэнтаў беларускага ПЭН-цэнтру
– Меў сустрэчу з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ
– Ганаровы доктар БДУ
– Творы перакладзеныя на 38 моваў, сярод якіх хіндзі, цыганская, ідыш, мангольская, тамільская
– Усё жыццё выступаў супраць русіфікацыі беларусаў
– У 2006 быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію
– Апошні аўтар, які атрымаў званне «Народны паэт Беларусі»
– «Я заўсёды кажу, што беларусы – гэта эксперыментальная нацыя ў Бога»