Заўтра пачнецца суд над Эдуардам Пальчысам


zrzut-ekranu-2016-10-13-o-09-08-03

Эдуард Пальчыс

У Менскім гарадскім судзе пройдзе працэс па крымінальнай справе блогера. Разгляд справы будзе адбывацца ў закрытым рэжыме.

Прысутнічаць змогуць толькі суддзі, удзельнікі працэсу ды пракурор.

Жонка блогера Вікторыя Шчукевіч упэўненая, што ейнага мужа «прызнаюць вінаватым у распальванні міжнацыянальнай варожасці за выказванні аб Расеі як агрэсары і носьбіце патэнцыйнай пагрозы для незалежнасці Беларусі».

Такое абвінавачанне высунутае супраць Эдуарда Пальчыса, вядомага ў інтэрнэце як Джон Сільвер, на падставе ч.1 арт.130 Крымінальнага кодэксу Беларусі. За гэта пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў альбо пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. Таксама яго вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 Крымінальнага кодэксу). За гэта прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

Чытайце таксама >>> «Кожны з нас – Джон Сільвер». Дашкевіч заклікае на акцыю падтрымання Эдуарда Пальчыса

25 жніўня гэтага года суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў 9 артыкулаў з сайту Пальчыса 1863x.com экстрэмісцкімі.

У сваю чаргу беларускія праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітзняволеным.

Эдуард Пальчыс быў затрымана ў лістападзе 2015 года супрацоўнікамі КДБ па крымінальнай справе і вызвалены пад падпіску пра нявыезд, пасля чаго хлопец пераехаў ва Украіну. У сёлетнім студзені Пальчыса затрымалі ў Расеі і ў канцы траўня 2016 года экстрадавалі ў Беларусь, дзе яго ўзялі пад варту.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў