Затрыманні прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага не спыніліся і 9 траўня

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што 9 траўня працягваюцца затрыманні прыхільнікаў гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага. Большасць затрыманняў адбылося ў Бабруйску, дзе блогер заклікаў правесці антыпарад.

Людзей забіраюць з дамоў, затрымліваюць на вуліцы або спыняюць па дарозе.

У Магілёве раніцай 9 траўня міліцыя прыйшла дахаты да грамадскага і палітычнага актывіста Андрэя Бодзілева і запрасілі на гутарку ў РАУС. Пазней актывіст паведаміў, што быў затрыманы да панядзелка. На яго склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП.

У Бабруйску, дзе Сяргей Ціханоўскі планаваў зладзіць 9 траўня акцыю аўтамабілістаў, затрыманы актывіст Дзмітрый Цімафееў – міліцыянты выцягнулі яго з машыны. Аб’яднаная грамадзянская партыя паведамляе пра затрыманне ў Бабруйску сваіх актывістаў – Галіны Смірновай, Уладзіміра Раманоўскага і Аляксандр (прозвішча невядомае).

Затрыманне Галіны Смірновай. Фота: Марыны Малчанавай

Паводле «Радыё Свабода», агулам у Бабруйску было затрымана 15 чалавек, якія ішлі па вуліцы, махалі рукамі і крычалі «Стоп таракан!».

«Белсат» правёў стрым з Менску. З-за антыпарада ў Бабруйску палову гораду заблакавалі

Яшчэ адна жанчына (прозвішча праваабаронцы ўдакладняюць) была затрыманая па дарозе ў Бабруйск. Міліцыянты патлумачылі гэта тым, што на яе яшчэ ў Менску быў складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

У Мар’інай Горцы на 3 гадзіны затрымалі аператара «Белсату»

Нагадаем, некалькі дзён запар у розных гарадах Беларусі працягваецца пераслед грамадзянаў, якія ў апошнія дні выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку актывістаў Берасця («кармленне галубоў») і ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. Мінімум 17 чалавек былі пакараныя адміністратыўнымі арыштамі.

Палову Бабруйску перакрылі патрулі ДАІ. Там хацелі арганізаваць антыпарад

ІІ belsat.eu

Hавiны