Затрыманага ў Беларусі ўкраінца Грыба ў Расеі пасадзілі на 6 гадоў


Затрыманы расійскімі спецслужбамі ў Беларусі 20-гадовы ўкраінец Павел Грыб, якога ў РФ абвінавачваюць у спробе арганізацыі тэракту, атрымаў 22 сакавіка 6 гадоў у калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне вынес Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд Расеі, паведамляе УНІАН.

Пасля абвяшчэння прысуду Павел Грыб абвясціў галадоўку. Паводле яго слоў, зрабіў ён гэта ў сувязі з нядопускам і «наогул у сувязі з тым, што такое адбываецца», паведамляе Громадське.

Hавiны
Самы малады закладнік Крамля ў цяжкім стане ў расейскай турме
2018.07.04 15:00

«Міласэрнасць, чалавечнасць, годнасць – гэтыя паняцці не вядомыя краіне-акупанту, краіне-агрэсару. Расейскае псеўдаправасуддзе асудзіла цяжкахворага Паўла Грыба на 6 гадоў калоніі. Заклікаю цывілізаваны свет ціснуць на РФ для яго хутчэйшага вызвалення», – заявіў у Twitter міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

Абарона асуджанага абскарджвае абвінаваўчы прысуд і звернецца з пазовам у Еўрапейскі суд па правах чалавека. Пра гэта паведаміў яго бацька Ігар Грыб, паведамляе УНІАН.

«Усе прававыя механізмы будуць задзейнічаныя», – заявіў ён.

Бацька хлопца лічыць, што ён не выжыве за кратамі. «Адзіная надзея – што яго абмяняюць», – адзначыў ён, дадаўшы, што ў ходзе ўсяго працэсу ў сына трымалася высокая тэмпература, а на ўсе апошнія пасяджэння суд выклікаў хуткую дапамогу.

ВІДЭА
Еўразвяз прызнаў, што Павел Грыб быў незаконна выкрадзены ФСБ у Беларусі
2017.10.10 09:01

У канцы жніўня 2017 гады бацька Паўла Грыба паведамляў, што яго сын знік 24 жніўня, калі паехаў на сустрэчу з дзяўчынай у Гомель. Ігар Грыб заявіў, што яго сына ў Беларусі выкралі супрацоўнікі ФСБ з дапамогай гэтай дзяўчыны.

Беларускі бок факт перасячэння Грыбам мяжы пацвердзіў і дадаў, што ніякіх прэтэнзіяў да яго не ўзнікла, але звесткі пра выкраданне маладога чалавека ў Гомлі ніяк не пракаментаваў. Пазней суд Краснадара паведаміў, што пастанову аб арышце Паўла Грыба вынеслі 17 кастрычніка (гэта значыць, да таго, як адбылося перасячэнне беларускай мяжы), ён быў у міжнародным вышуку па абвінавачанні ў тэрарызме. Украінец утрымліваўся ў Краснадарскім СІЗА.

Паводле расейскіх спецслужб, Павел Грыб, які быў звязаны з украінскімі нацыяналістамі, прапанаваў знаёмай дзяўчыне з Сочы падарваць бомбу на школьнай лінейцы. Украіна лічыць пераслед Грыба палітычным, а абвінавачванні сфабрыкаванымі. Павел адмаўляе сваю датычнасьць да тэрарызму.

МГ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў