Заснавальнік беларускага арт-панк-гурта «Засралі казарму» шакаваў суддзяў «X-фактар»


Беларускі паэт і музыкант Віктар Ываноў (Лупасін) прыехаў на кастынг украінскага шоу «X-фактар» з песняй «Нос і сумленне». З гэтым трэкам Лупасін паспрабаваў трапіць на Еўрабачанне ад Беларусі ў 2018 годзе, але тады яго творчасць не зразумелі.

Віктар Ываноў (Лупасін) – беларускі паэт і музыкант. Нарадзіўся ў Менску. У 1999–2001 гг. вучыўся на мехмаце БДУ, з 2003 г. – на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 2008 г.). Быў заснавальнікам арт-панк-гурта «Засралі казарму». Літаратурнай творчасцю займаецца з 1998, да 2002 выступаў пад імем Віктар Iваноў, да 2008 – як Віктар Ываноў. У 2009 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшла ягоная дэбютная кніга «Асарці».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў