Заслужаная артыстка Беларусі Надзея Мікуліч вылечылася ад каронавіруса


Заслужаная артыстка Беларусі, былая вакалістка гуртоў «Чараўніцы» і «Верасы» Надзея Мікуліч выпісаная са шпіталя. Пра сваё выздараўленне яна паведаміла на старонцы ў «Facebook».

Увечары 27 красавіка 67-гадовая спявачка і кампазітарка Надзея Мікуліч распавяла, што выпісаная са шпіталя і шчыра дзякуе за сваё выздараўленне ўсім лекарам і медычнаму персаналу.

Пра інфікаванне Надзеі Мікуліч СМІ паведамілі напачатку красавіка. Хварэла яна з 23 сакавіка, у яе выявілі двухбаковую пнеўманію і каронавірус. Спявачка праходзіла лячэнне ў 6-м шпіталі.

Нагадаем, па стане на 27 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 11 289 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. З іх памерлі 75, а 1740 выздаравелі.

Hавiны
Бізнесовец Уладзімір Япрынцаў заразіўся COVID-19
2020.04.22 07:30

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў