Заслужаная артыстка Беларусі Надзея Мікуліч шпіталізаваная. У яе выявілі каронавірус


«Радыё Свабода» паведамляе, што заслужаная артыстка Беларусі, былая вакалістка гуртоў «Чараўніцы» і «Верасы», 67-гадовая спявачка і кампазітарка Надзея Мікуліч захварэла на каронавірус.

Цяпер Надзея Мікуліч знаходзіцца ў 6-м шпіталі Менску, хварэе яна з 23 сакавіка.

«Лячылі антыбіётыкамі на ўсялякі выпадак, але тэмпература не зніжалася. Я папрасіла, каб мне зрабілі здымак. Рэнтген паказаў, што ў мяне падазрэнне на левабаковую пнеўманію. На наступны дзень зрабілі камп’ютарную тамаграфію, якая паказала двухбаковую пнеўманіяй, У суботу мяне паклалі ў 2-гі шпіталь Менску. А перад гэтым зрабілі аналіз на каронавірус. У панядзелак мне пазванілі з санэпідэмстанцыі і сказалі, што ў мяне меркаваны каронавірус, і тады мяне перавялі ў 6-ты шпіталь. Цяпер у мяне пнеўманія двухбаковая і каронавірус. Лячуся», – распавяла артыстка РС.

Надзея Мікуліч кажа, што адчувае сябе больш-менш нармальна.

Жанчына таксама распавяла, што ў аўторак аналіз на каронавірус узялі ў яе мужа Барыса Белага, у мінулым адміністратара гурту «Верасы». Вынікаў пакуль няма.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў