Запазычанасць за электра-і цеплаэнергію перавысіла 1 млрд рублёў


Паводле падлікаў Міністэрства энергетыкі, па стане на 1 сакавіка 2019 году агульная запазычанасць спажыўцоў за пастаўленую ім цепла- і электраэнергію склала 1 млрд 101 млн рублёў. Пры гэтым узровень аплаты склаў крыху больш за 98 %.

Паўнавартасную аплату энергіі не забяспечылі шэраг прадпрыемстваў. Гэтак узровень аплаты ў Мінсельгасхарчу склаў 98,4 %, у Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі – 92,7 %, у Белкаапсаюза – 91,8 %, у Мінпраму – 87,9 %, у канцэрна «Беллегпрам» – 87,8 %.

100 % узровень аплаты за два месяцы быў забяспечаны сталічнымі арганізацыямі камунальнай формы ўласнасці. Наблізілася да 100% Берасцейшчына – узровень аплаты тут склаў 99,5 %, Гарадзенская вобласць – 97,6 %, Меншчына – 97,4 %. Па Магілёўскай вобласці ўзровень аплаты склаў 95,3 %, па Гомельскай – 94,4 %, па Віцебскай вобласці – 92,6 %.

Пры гэтым у лютым сёлета электрычнай і цеплавой энергіі спажыўцам было адпушчана на суму 828,8 млн рублёў, а ўзровень аплаты склаў 100,8 %.

Hавiны
Запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў дасягае крытычнай мяжы
2018.11.14 15:37

CK belsat.eu

Стужка навінаў