Замежным турыстам дазволяць прылятаць у Гомель без візаў


Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі працуе над адпаведным праектам і плануе пашырыць бязвізавы рэжым на рэгіянальныя аэрапорты.

Паводле намесніка міністра спорту і турызму Міхаіла Партнога працы над праектам знаходзяцца на фінальным этапе.

Ведамства спадзяецца павялічыць паток турыстаў у некалькі разоў.

Цяпер Гомельская вобласць – аўтсайдар сярод усіх беларускіх рэгіёнаў па колькасці турыстаў. Летась Гомельшчыну наведала 4777 турыстаў. Гэта амаль у 20 разоў менш, чымся ў Гарадзенскай або Берасцейскай вобласцях.

Hавiны
Бязвіз у Горадні: новыя кавярні, мала грамадскіх прыбіральняў і расейскі бізнес
2019.09.12 17:35

У студзені–ліпені 2019 года ў межах бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехала каля 174 000 чалавек.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў