Законапраект аб змене Канстытуцыі РФ ухвалены ў першым чытанні


Дэпутаты Дзярждумы РФ аднагалосна падтрымалі ў першым чытанні законапраект Уладзіміра Пуціна аб змене Канстытуцыі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Спікер Вячаслаў Валодзін сказаў, што другое чытанне папраўкі пройдзе 11 лютага.

У сваім пасланні да Федэральнага сходу 15 студзеня Уладзімір Пуцін прапанаваў змяніць расейскую Канстытуцыю. У прыватнасці, ён прапанаваў абмежаваць у РФ прыярытэт міжнароднага права, павялічыць паўнамоцтвы Дзяржаўнага савету і замацаваць ягоны статус у Канстытуцыі (цяпер Дзяржсавет – гэта дарадчы орган, куды ўваходзяць прэзідэнт, старшыні абодвух палат парламента, губернатары, кіраўнікі думскіх фракцыяў і г. д.), даць Дзярждуме права сцвярджаць урад, а таксама ўдакладніць норму пра тое, што адна і тая ж асоба не павінна займаць пасаду прэзідэнта Расейскай Федэрацыі больш за два тэрміны запар.

Апошняя прапанова па-рознаму тлумачылася ў СМІ. Сёння старшыня думскага камітэту па дзяржбудаўніцтву і заканадаўству Павел Крашэннікаў распавёў, што гаворка ідзе пра выключэнне з Канстытуцыі менавіта слова «запар» і пры гэтым папраўка не будзе мець на ўвазе абнулення прэзідэнцкіх тэрмінаў для Пуціна.

Мнения
В России меняется структура власти
2020.01.15 18:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў