«Закапаем разам з каронай». 5000 чалавек будуе пад Масквой больніцу для інфікаваных каронавірусам


Падмаскоўны цэнтр для інфікаваных каронавірусам будуе 5000 чалавек, паведамляе stroi.mos.ru. Паводле мэра Масквы, цэнтр мае быць гатовы да сярэдзіны красавіка.

На будаўнічай пляцоўцы інфекцыйнага цэнтру за 30 км ад Масквы штодня прысутнічае 5000 будаўнікоў. Маскоўская мэрыя матывуе іх плакатамі ў савецкім стылі.

 

 

Мабільны комплекс інфекцыйнай больніцы зойме тэрыторыю ў 43 гектара і будзе разлічаны на 500-600 пацыентаў.

Па стане на 21 сакавіка ў Расеі выяўлена 306 асобаў з каронавірусам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў