Загінулі пяцёра чалавек. Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ ля Белаазёрску


Аварыя каля Белаазёрска.
Фота: t.me/pressmvd

На месцы дарожна-транспартнага здарэння ў Бярозаўскім раёне знайшлі цела пятай ахвяры – дзевяцігадовай дзяўчынкі. Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных справаў Вольга Чамаданава.

Раней было вядома, што ў аварыі загінулі дзяўчынка чатырох гадоў, дзевяцігадовы хлопчык, а таксама дарослыя мужчына і жанчына.

Агулам у аўтамабілі «Mercedes GL», насуперак правілам, знаходзілася дзесяць чалавек: пяцёра мужчынаў, дзве жанчыны і трое дзяцей.

Hавiны
Трагедыя ў Бярозаўскім раёне: у ДТЗ загінулі двое дзяцей і двое дарослых
2019.07.07 17:03

Кіроўца 1988 года нараджэння быў п’яны. 10 гадоў таму яго ўжо пазбаўлялі правоў за кіраванне машынай у стане алкагольнага ап’янення.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў