15-гадовага навучэнца сярэдняй школы № 2 у Стоўбцах, які зарэзаў свайго аднакласніка і настаўніцу геаграфіі, затрымалі байцы АМАПу. Адразу пасля трагедыі ў школе ў горадзе ўвялі план перахопу «Сірэна».
Сотрудники уголовного розыска при поддержке ОМОН задержали в Столбцах подростка, который убил учительницу и школьника. Напомним, еще двое несовершеннолетних в больнице.
— МВД Беларуси (@mvd_by) 11 февраля 2019 г.
Паводле папярэдніх звестак, яшчэ двое дзяцей у рэанімацыі Стоўбцаўскай цэнтральнай раённый больніцы. Хлопцаў прааперавалі. Цяпер іхны стан ацэньваюць як стабільны.
Следчы камітэт падае, што дзесяцікласнік напаў з нажом на настаўніцу гісторыі і вучняў у ходзе раптоўна ўзніклага канфлікту.
«Падазраваны ў нападзе вучань 10-га класу прыйшоў у школу каля 7:40. Ён паставіў партфель і выйшаў з кабінету. Затым вярнуўся і напаў на настаўніцу гісторыі, якая мелася весці першы ўрок. За педагога паспрабавалі ўступіцца двое аднакласнікаў. Яны атрымалі раненні. Пасля гэтага падазраваны выбег з класу і зайшоў у суседні кабінет, дзе напаў на вучня 11-га класу. 17-гадовы школьнік у выніку нападу загінуў», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Сяргей Кабаковіч.
Жыхар Стоўбцаў Міхась распавёў belsat.eu, што ў горадзе паніка. Людзі баяцца выходзіць на двор.
«Усе ў шоку, я ў шоку. Маглі забіць майго знаёмага. Я затэлефанаваў на ягоны нумар, а мне кажуць: Сашы больш няма. Мая маці мае пайсці забраць унучку з заняткаў у іншую школу, але невядома, што цяпер рабіць.
Кажуць, зранку ён пырнуў настаўніцу, потым выбег, забег у клас і пырнуў аднакласніка, што сядзеў ззаду. Але гэта недакладна».
Цяпер школа ачэпленая, там працуюць праваахоўнікі. Дапытваюць аднакласнікаў забойцы.
Прычыны нападу 15-гадовага падлетка пакуль невядомыя.
ДР belsat.eu