Забіў дзіця, «бо яно плакала»


Следчыя УСК па Менскай вобласці завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб забойстве дзіцяці. Трагедыя мела месца ў верасні летась. У прыватным доме ў адной з вёсак Мядзельскага раёну знайшлі цела аднагадовага хлопчыка без прыкметаў жыцця.

Следчыя выявілі, што смерць дзіцяці наступіла ад цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Праваахоўнікі затрымалі 21-гадовага жыхара Мядзельскага раёну, з якім пражывала 20-гадовая маці забітага дзіцяці.

Высветлілася, што на момант забойства 20-гадовая жанчына знаходзілася ў шпіталі. У гэты час яе сын заставаўся з абвінавачаным.

– Хлопец быў нападпітку і пачаў збіваць дзіця, бо тое плакала. Мужчына нанёс хлопчыку ўдары рукамі і нагамі па галаве і па розных частках цела. Калі пабачыў, што ўчыніў забойства, вырашыў схаваць злачынства. Цела хлопчыка ён перавёз у сумцы ў пусты дом у Мядзельскім раёне і схаваў, – каментуюць у Следчым камітэце.

Праз некалькі дзён маці хлопчыка выпісалася з шпіталя. Першапачаткова ён пераконваў маці, што яе сын знаходзіцца ў знаёмых, але пазней прызнаўся ў забойстве.

Следчыя завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу (забойства малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

Мужчына знаходзіцца за кратамі, справу перадалі ў суд.

Hавiны
Двум братам з Чэрыкава вынеслі смяротныя прысуды за забойства настаўніцы
2020.01.10 13:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў