Забілі тайскага вайскоўца, які расстраляў 26 чалавек

Сілавікі ліквідавалі вайскоўца, які адкрыў агонь у гандлёвым цэнтры ў Тайландзе, забіў не менш за 26 чалавек і раніў 57.

Пра гэта паведамляе выданне Bangkok Post.

Паводле дадзеных паліцыі, сілы бяспекі забілі жаўнера ў нядзелю ў гандлёвым цэнтры «Тэрмінал 21» у горадзе Нахонратчасіма. Ён хаваўся там на працягу 17 гадзін пасля злачынства.

У Тайландзе вайсковец застрэліў 26 асобаў

Раней 32-гадовы вайсковец забіў камандзіра сваёй часткі, узяў ягоную машыну і паехаў да гандлёвага цэнтру, страляючы па людзях з аўтамату. Свае дзеянні ён трансляваў праз сацсеткі.

Як паведамляе Reuters, матывам нападу, імаверна, стала крыўда вайскоўца праз здзелку з зямлёй, у выніку якой ён адчуў сябе падманутым.

КА belsat.eu

Hавiны