За тры месяцы беларусаў паменшала амаль на 10 тысячаў


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў абноўленыя звесткі адносна колькасці насельніцтва – паводле стану на 1 красавіка 2019 года. Згодна з імі, ад пачатку года ў краіне жыве на 9912 чалавек менш – 9465,3 тыс. чалавек.

Hавiны
У дзень Раства Хрыстова Лукашэнка заклікаў нараджаць
2019.01.07 12:40

За першыя тры месяцы года ў Беларусі нарадзілася 21 519 дзяцей, ці на 2016 (8,6 %) менш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Памерла за гэты час 32 226 чалавек, ці на 76 чалавек менш. Міграцыйны прырост у першым квартале склаў 795 чалавек.

Насельніцтва рэгіёнаў Беларусі, тыс. чалавек:

На 1 красавіка На 1 студзеня
Берасцейская вобласць 1379,4 1380,5
Віцебская вобласць 1168,8 1171,5
Гарадзенская вобласць 1037,8 1039,3
Гомельская вобласць 1408,2 1410
Магілёўская вобласць 1050,9 1052,9
Менская вобласць 1428,6 1428,6
Менск 1991,6 1992,8

Паводле дадзеных «Белстату»

Сярод рэгіёнаў краіны насельніцтва вырасла толькі ў Менскай вобласці. Але ўсяго на 69 чалавек. Дасягнуты гэты паказнік быў дзякуючы мігрантам, бо смяротнасць у вобласці перавысіла нараджальнасць на 1827 чалавек. У астатніх вобласцях колькасць жыхароў толькі скарачалася. Найбольш насельніцтва скарацілася ў Віцебскай вобласці: на 2,7 тыс. чалавек.

У Менску за першы квартал колькасць насельніцтва скарацілася на 1145 чалавек.

Як мянялася насельніцтва ў першым квартале 2019 году, глядзіце ў графіку.

Паводле дадзеных «Белстату»

МГ belsat.eu

Стужка навінаў