За сцяг і «Жыве Беларусь!» Дзяніса Урбановіча аштрафавалі амаль на Br 1150

Суд Маскоўскага раёну сталіцы 26 сакавіка аштрафаваў абаронцу Курапатаў, лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча на Br 1147,5. Яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі.

Актывіст быў затрыманы ўвечары 25 сакавіка. Падчас вахты ў Курапатах ён зайшоў на тэрыторыю рэстарацыі «Поедем поедим» з бел-чырвона-белым сцягам і некалькі разоў выкрыкнуў «Жыве Беларусь». За гэта супрацоўнікі рэстарацыі выклікалі на яго міліцыю, паведамляе Радыё Свабода.

Дашкевіча пакаралі штрафам за заклік паставіць знічы ў Курапатах

Паводле сведкі-міліцыянта, Дзяніс Урбановіч не падпарадкаваўся яго патрабаванням прайсці для складання пратаколу.

Лідара «Маладога фронту» за абарону Курапатаў ужо неаднаразова штрафавалі і саджалі на суткі. Таксама ён пацярпеў ад наезду аўтамабіляў наведнікаў рэстарацыі.

МГ belsat.eu

Hавiны