За содні медыкі выявілі 250 новых выпадкаў заражэння каронавірусам


У Беларусі па стане на 6 ліпеня медыкі выявілі 63 804 пацыентаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Такія лічбы агучвае Міністэрства аховы здароўя.

Паводле Мінздароўя, у Беларусі на 6 ліпеня ачунялі і выпісаныя 51 120 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Медыкі зарэгістравалі 63 804 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго ў Беларусі лекары правялі 1 074 240 тэстаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 429 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй», – гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

За содні колькасць інфікаваных вырасла на 250, памерлі шэсць пацыентаў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў