За ролік пра ЛГБТ-міліцыю затрымалі актора тэатральнай лабараторыі Fortinbras


Міліцыянты затрымалі актора тэатра Fortinbras, які браў удзел у акцыі 6 снежня ў Менску. Затрыманы дастаўлены ў Цэнтральны РАУС Менску, яго вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КААП. Паводле гэтага артыкулу – парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, можа пагражаць штраф у памеры да 40 базавых велічынь, ці 980 рублёў, альбо адміністрацыйны арышт.

6 снежня акторы тэатру правялі ў сталіцы акцыю падтрымання супольнасці ЛГБТ. Студэнты акторскай студыі ў адмысловых мундзірах з пагонамі ў колерах вясёлкавага сцягу затрымлівалі людзей за «неадпаведны настрой», пыталі аб усмешцы, танчылі і раздавалі свісткі.

ВІДЭА
У Менску з’явілася ЛГБТ-міліцыя
2018.12.06 18:18

СК, belsat.eu

Стужка навінаў