За «п’яную» аварыю, у якой загінулі пяцёра чалавек, кіроўцу пасадзілі на 10 гадоў

Кіроўца Андрэй Букраба, праз якога каля Белаазёрску (Бярозаўскі раён) у аварыі загінулі пяцёра чалавек, атрымаў максімальны тэрмін. 14 кастрычніка яго асудзілі на 10 гадоў у калоніі агульнага рэжыму.

Асуджаны цалкам прызнаў сваю віну і папрасіў прабачэння за тое, што здарылася. Ці будзе ён абскарджваць прысуд, невядома, паведамляе радыё «Свабода».

Трагедыя ў Бярозаўскім раёне: у ДТЗ загінулі двое дзяцей і двое дарослых

7 ліпеня кіроўца аўтамабіля «Mercedes GL» не справіўся з кіраваннем і перакуліўся ў меліярацыйны канал. На месцы загінулі двое малалетніх дзяцей і дарослыя мужчына і жанчына. Пяць чалавек выбраліся самастойна з канала, у тым ліку кіроўца. Неўзабаве было знойдзенае цела яшчэ дзевяцігадовай дзяўчыны.

Агулам у аўтамабілі «Mercedes GL», насуперак правілам, знаходзілася дзесяць чалавек: пяцёра мужчынаў, дзве жанчыны і трое дзяцей.

Кіроўца 1988 года нараджэння быў п’яны. 10 гадоў таму яго ўжо пазбаўлялі правоў за кіраванне машынай у стане алкагольнага ап’янення.

МГ belsat.eu

Hавiны