За наркотыкі забаранілі доступ да 100 сайтаў

Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла пра блакаванне 100 інтэрнэт-рэсурсаў.

Адпаведнае рашэнне было прынятае 27 снежня ў выніку працы, праведзенай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, і ў адпаведнасці з лістом Міністэрства ўнутраных справаў.

Лукашэнка паабяцаў персанальную амністыю асуджаным за наркотыкі

Доступ абмежаваны да 100 сайтаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

МГ belsat.eu

Hавiны