За малітву Леаніда Кулакова аштрафавалі на Br 1147,5


Актывіста асудзілі за маленне каля Кафедральнага сабору 7 красавіка без дазволу Менскага гарвыканкаму. Тады ён трымаў бел-чырвона-белы сцяг.

На Леаніда Кулакова склалі адміністратыўны пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Суддзя Валерый Есьман аштрафаваў актывіста на 45 базавых велічыняў.

«У пратаколе было напісана, што мітынгаваў у несанкцыянаваным месцы, а на судзе амапавец сказаў, што я нічога не рабіў, проста стаяў маліўся. Дык што, цяпер вернікі не могуць маліцца каля касцёлу? Можа, выклікаць святароў і запытаць, дзе можна маліцца, а дзе нельга? Буду абскарджваць прысуд», – распавёў belsat.eu Леанід Кулакоў.

Такі ж пратакол атрымаў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель.

На малебен ля Свята-Духава кафедральнага сабору пасля першага крыжалому ў Курапатах заклікаў прыйсці палітык Мікалай Статкевіч.

Hавiны
З Леаніда Кулакова хочуць спагнаць грошы за ноч у выцвярэзніку, хоць ён быў цвярозы
2018.11.08 15:20

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў