«За элегію пра чалавечую восень»: Андрэй Куціла атрымаў дзве ўзнагароды на «Лістападзе»


8 лістапада аб’явілі пераможцаў Менскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

У нацыянальным конкурсе найлепшым ігравым фільмам стаў «Пляж/лес/тамбур» Кірыла Галіцкага і Святланы Казлоўскай. А найлепшай дакументальнай стужкай «за элегію пра чалавечую восень» стала «Summa» Андрэя Куцілы, якая паўстала пры ўдзеле «Белсату».

Фільм Андрэя Куцілы «Стрыптыз і вайна» (паўстаў пры ўдзеле «Белсату»), які трапіў у асноўны конкурс дакументальнага кіно, быў адзначаны спецыяльным прызам журы.

Гран-пры за найлепшы дакументальны фільм атрымалі кітайскія рэжысёры Ян Сунь і С. Леа Чыян за стужку «Наша машына часу».

У міжнародным конкурсе ігравога кіно перамагла «Атлантыда» украінскага рэжысёра Валянціна Васяновіча.

Прыз міжнароднага кінажуры FIPRESCI уручылі аўстрыйскаму рэжысёру Андрэасу Хорвату за фільм «Ліліян».

Таксама Гільдыя кінакрытыкаў Беларусі ўручыла спецыяльны дыплом за фільм «Чыстае мастацтва» (паўстаў пры ўдзеле «Белсату») Максіму Шведу, а за «Summa» Андрэю Куціле – спецыяльны прыз «Саламяны зубр».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў