За два дні ў Расеі знішчылі больш за 30 тонаў груш з Беларусі


Знішчэнне груш з Беларусі на палігоне каля вёскі Шчытнікі пад Смаленскам. Фота – rshn32.ru

Амаль шэсць тонаў груш працаўнікі «Рассельгаснагляду» знішчылі ў сераду, каля 25 тонаў – у аўторак.

25 снежня на палігоне каля вёскі Шчытнікі «Рассельгаснагляд» знішчыў амаль шэсць тонаў груш, якія затрымаў днём раней.

Як падае афіцыйная старонка ведамства, садавіну невядомага паходжання ў Расею ўвозілі з тэрыторыі Беларусі ў абыход афіцыйных фітасанітарных кантрольных пастоў.

24 снежня працаўнікі смаленскай мытні затрымалі яшчэ дзве партыі груш. Адну з іх – больш за 20 тонаў – у Расею ўвезлі з тэрыторыі нашай краіны пад выглядам хімічных рэчываў.

Так выглядае знішчэнне 30 тонаў груш. Фота – rshn32.ru

Другую – каля 5 тонаў – увозілі ў абыход фітасанітарных кантрольных пастоў.

Часовую забарону на ўвоз груш і яблык з Беларусі расейскі бок увёў 12 красавіка пасля рэгулярных затрыманняў беларускіх фураў з садавіной, якія ішлі ў абыход фітасанітарнай інспекцыі.

У Расеі лічаць, што прадпрыемствы з Беларусі пастаўляюць да іх санкцыйную прадукцыю пад выглядам беларускай.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў