За допіс у сацсетцы спевака знялі з выступаў і выключылі з універсітэту


Пасля таго, як уладальнік Гран-пры «Славянскага базару» Аляксей Грос выказаўся ў сваім акаўнце Instаgram пра беззаконне, што адбываецца ў Беларусі, у выканаўцы распачаліся праблемы. Спачатку яму паведамілі, што запланаваныя раней выступы адмяняюцца. А пазней ён даведаўся, што яго выключылі з універсітэту.

Аляксей Грос напісаў, што сорамна крывадушнічаць, у сувязі з тым, што адбываецца ў краіне.

«Калі для сённяшняга кіраўніцтва Беларусі людзі культуры, мастацтва і медыяў – гэта безаблічныя персанажы і скамарохі, то тады мне сорамна, што я быў часткай гэтага механізму!», – напісаў Аляксей Грос.

Пасля гэтага ранейшыя выступы выканаўцы адмянілі.

«Сёння мне прыйшоў ліст пра выключэнне мяне з 4 курсу Універсітэту Культуры, вядома ж я не з’яўляўся выдатнікам, былі ў мяне запазычанасці, але ўсё было дамоўлена. Напэўна супадзенне?!», – задае пытанне Аляксей Грос.

Шэраг беларускіх музыкаў, выканаўцаў, творцаў і журналістаў стварылі супольны зварот з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў