Пра гэта палітык напісаў у сваім «Facebookʼу».[/vc_column_text]
«І ўсё-такі першай сёньня зранку павіншавала мяне міліцыя. Сьпім. Званок у дзьверы. Хто? Міліцыя. Якая міліцыя? Ленінскі раён. А што здарылася? Вам павестка. Якая павестка? По событіям возле Адміністраціі Презідента 20 чісла. #белсатжыві Уважылі. Не забыліся. На дзяржаўным узроўні адзначылі, так сказаць», – напісаў Севярынец у сатсетцы.
18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.
ЮВ, belsat.eu