За 5 гадоў вайны на Данбасе загінулі больш за 3 тысячы мірных жыхароў


У Арганізацыі Аб’яднаных Нацый заявілі пра больш за 3,3 тысячы забітых мірных грамадзян праз вайну на Данбасе.

Паводле ААН, колькасць параненых цывільных дасягнула 9 тысяч.

«Забіта больш за 3 330 мірных грамадзян. Паранена да 9 тысяч. Больш за 1,3 млн чалавек сталі ўнутранымі перасяленцамі. Больш за 3,5 млн маюць патрэбу ў дапамозе», – паведамляецца на старонцы ААН у Twitter.

У выніку канфлікту зʼявілася «лінія сутыкнення» на тэрыторыі 427 км, што перакрыла доступ насельніцтва да асноўных паслуг, у тым ліку медычнай дапамогі.

«Найбольш за ўсё людзі хочуць міру», – падкрэслілі ў ААН.

Расейская вайсковая агрэсія ва Усходняй Украіне пачалася вясною 2014-га і працягваецца ўжо больш за 5 гадоў запар.

КА belsat.eu

Стужка навінаў