З вакзалаў, «Галілеа» і «Замка» у Менску эвакуявалі людзей


З гандлёвага цэнтру «Галілеа» у цэнтры Менску і размешчанага з ім у адным будынку аўтавакзалу «Цэнтральны» удзень 31 сакавіка эвакуявалі наведвальнікаў і персанал. Пра гэта belsat.eu паведамляюць відавочцы.

Эвакуацыя ў цэнтры Менску.
Фота: t.me/nexta_tv

Уваходы ачапілі супрацоўнікі міліцыі, на пад’ездах стаяць машыны ДАІ і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Эвакуацыя ў цэнтры Менску.
Фота: t.me/nexta_tv

Таксама эвакуяваны і Чыгуначны вакзал. У ачапленні заўважаныя вайскоўцы.

Эвакуацыя ў цэнтры Менску.
Фота: t.me/nexta_tv

Паведамляецца і пра эвакуацыю гандлёвага цэнтру «Замак» на праспекце Пераможцаў.

Эвакуацыя ў цэнтры Менску.
Фота: t.me/nexta_tv

Прэс-сакратарка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка ў каментары belsat.eu паведаміла, што супрацоўнікі ведамства выехалі ў падтрымку ГУУС. Дакладныя прычыны эвакуацыі ёй невядомыя.

Па словах жаўнераў унутраных войскаў, якія стаяць у ачапленні, гандлёвыя цэнтры і вакзалы зачыненыя «па тэхнічных прычынах», паведамляе карэспандэнтка belsat.eu з месца падзеі.

Як праінфармавалі ў Следчым камітэце, 31 сакавіка паступіла паведамленне аб небяспецы ў гандлёвых цэнтрах «Галілеа», «Замак» і на чыгуначным вакзале. «У мэтах забеспячэння бяспекі праведзена эвакуацыя грамадзян. Абставіны здарэння высвятляюцца», – заявілі ў СК.

У ГУУС Менгарвыканкаму дадалі, што паведамленне пра замініраваныя «Галілеа», «Замак» і чыгуначны вакзал паступіла а 13:00. На месцах працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы.

А 15:48 у «Галілеа» пачалі запускаць супрацоўнікаў.

Па стане на 17:00 паводле Менску ГЦ «Галілеа», «Замак» і менскі чыгуначны вакзал працуюць у нармальным рэжыме. А 16:00 сапёрная група скончыла працу. Паведамленне аб небяспецы не падцвердзілася.

Hавiны
Фэйкавы мінёр гандлёвых цэнтраў у Менску можа сесці ў турму на пяць гадоў
2019.03.31 18:50

Таксама, як паведамляе DELFI.ee, эвакуацыя сёння праходзіць і ў гандлёвых цэнтрах Эстоніі, дзе таксама была пагроза тэракту. Апроч таго, выбухоўку шукаюць у гатэлі «Украіна» у Кіеве. Наколькі гэта звязана з менскімі падзеямі, мы сказаць дакладна не можам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў