«З раніцы ідзе хапун». У Берасці не менш як чатыры затрыманыя


Хваля затрыманняў дайшла і да Берасця. Пра гэта ў каментары belsat.eu распавёў праваабаронца Раман Кісляк.

«З раніцы фактычна ідзе хапун. Людзей затрымліваюць. Паводле папярэдняй інфармацыі, ужо прынамсі затрыманыя чатыры чалавекі. Я думаю, што іх будуць трымаць, у суд даставяць толькі ў панядзелак у суд», – заявіў суразмоўца.

Абноўлена
У Магілёве – суды, у Глыбокім – затрыманні. Затрымалі таксама журналістаў «Белсату»
2020.05.08 13:35

На яго думку, затрыманні могуць быць звязаныя са страхамі ўладаў таго, што людзі могуць выйсці на пратэст 9 траўня, або на традыцыйную ў нядзелю 10 траўня.

Сярод затрыманых, Уладзімір Мароз, Канстанцін Астапук, Дзяніс Малышэнка і Юрый Калько. Апошняму пры затрыманні, паводле словаў відавочцаў, зламалі палец.

Таксама міліцыянты ўварваліся ў кватэру Віталя Казака, але яго не было ўдома. Таксама спрабавалі затрымаць Ірыну Сяліцкую, але няўдала.

Hавiны
Затрыманні ў Горадні. Міліцыя спрабуе патрапіць у кватэру актывіста Саляніка
2020.05.08 10:18

Затрыманні пачаліся 6 траўня. Першым затрыманым стаў відэаблогер Сяргей Ціханоўскі. Затым хваля рэпрэсіяў таксама закранула Глыбокае, Гомель, Горадню, Ліду, Магілёў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў