З першага верасня зменяцца кошты і заробкі

У Беларусі з 1 верасня вырасце тарыфная стаўка першага разраду (а следам і заробкі бюджэтнікаў), увядуць новыя правілы страхавання і зменяць кошты на некаторыя маркі цыгарэтаў. FINANCE.TUT.BY распавядае, да якіх яшчэ зменаў беларусам рыхтавацца з пачаткам восені.

З 1 верасня вырасце памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку заробкаў бюджэтнікаў – з 36,4 да 41 рубля, адпаведна заробкі павялічацца.

Бюджэтнікам павялічаць заробкі, але перад выбарамі прэзідэнта

Некаторыя страхоўкі будзем афармляць і аплочваць па-новаму

Новаўвядзенні закрануць дамовы на страхаванне жыцця, дадатковай пенсіі, абавязковае страхаванне будынкаў і аўтастрахаванне. Да прыкладу, ліміт страхавой кампенсацыі падчас афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ вырасце з 400 да 800 еўраў.

Знізяцца тарыфы па абавязковаму страхаванню будынкаў для фізічных асобаў – з 0,14 да 0,13 % ад страхавой сумы. Прасцей кажучы, гэтыя страхоўкі павінны патаннець.

Вырашыла зламаць нагу, каб атрымаць грошы па страхоўцы. Але страхоўкі ў яе не было

Арганізацыі, якія займаюцца страхаваннем жыцця і дадатковай пенсіі, змогуць заключаць дамовы ў электронным выглядзе без выкарыстання электроннага лічбавага подпісу.

Зменяцца кошты на некаторыя цыгарэты

Тытунёвыя вырабы падаражэюць. Кошты вырастуць ад 5 да 10 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт могуць кожны месяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты на цыгарэты і іншыя тытунёвыя вырабы. Як правіла, з 1-га чысла павышаюцца кошты на тыя ці іншыя цыгарэты і ўводзяцца ў продаж новыя маркі.

У самалётах «Белавіі» можна будзе набыць гарэлку і цыгарэты

Беларусбанк адмовіцца ад пераводаў «Стрыж»

З 1 верасня Беларусбанк перастане прымаць грашовыя пераводы «Стрыж», паведамляецца на сайце банку. Беларусбанк прапануе ў якасці альтэрнатывы перавод сродкаў з выкарыстаннем картак (іх рэквізітаў).

Прадпрымальнікам трэба падлучыцца да сістэмы падатковага кантролю

Індывідуальным прадпрымальнікам, якія працуюць у Менску і гарадах абласнога падпарадкавання, да 1 верасня трэба далучыцца да сістэмы кантролю касавага абсталявання. Да 1 кастрычніка гэтае патрабаванне трэба выканаць тым, хто працуе ў гарадах раённага падпарадкавання, а да 1 лістапада – па ўсёй краіне.

Лаўроў: Адзіная Канстытуцыя пакуль немагчымая, але валюта і падаткі – так

Для гэтага ІП трэба заключыць з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» дамовы на падлучэнне касавага абсталявання да сістэмы кантролю.

Бюджэт пражыткавага мінімуму павялічыўся на 6 рублёў

СК belsat.eu

Hавiны