З Паўночнай Македоніі ў Беларусь экстрадавалі гандляра наркотыкамі. Яго шукалі больш за 10 гадоў

З Паўночнай Македоніі экстрадавалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку па лініі Інтэрполу больш за дзесяць гадоў. Мужчына абвінавачваецца ў набыцці на тэрыторыі Беларусі і Польшчы амфетаміну, а таксама яго захоўванні, продажы і кантрабандзе. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Праваахоўнікі адзначаюць, што хаваючыся ад крымінальнага пераследу на тэрыторыі замежных дзяржаваў, беларус змяніў анкетныя дадзеныя, выкарыстаў падроблены пашпарт грамадзяніна Расейскай Федэрацыі, атрымаў грамадзянства Швецыі.

Гандляра наркотыкамі знайшлі ў Паўночнай Македоніі, у ліпені яго затрымалі мясцовыя сілавікі. Суд прыняў рашэнне аб ягонай экстрадыцыі ў Беларусь.

Беларусу пагражае да 15 гадоў зняволення.

У Расеі затрымалі аднаго з лідараў банды Марозава

ІІ belsat.eu

Hавiны