З паліклінікі ў Магілёве эвакуявалі 380 чалавек

У электрашчытавой Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі адбылося кароткае замыканне электраправодкі, наведнікаў і працаўнікоў прыйшлося эвакуяваць, паведамляе БелТА.

Сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі спрацавала 24 снежня а 8.41. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыя ўстановы эвакуявала з будынку 380 чалавек, у тым ліку 200 наведнікаў. Пацярпелых няма.

Усяго ў Беларусі за мінулыя суткі адбылося 12 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару, знішчана адно і пашкоджаныя пяць будынкаў, дзве адзінкі тэхнікі.

На пажарах пацярпелі два чалавекі. У прыватнасці, апёкі 39% паверхні цела атрымала жанчына на пажары ў Шчучынскім раёне, меркавана, праз курэнне ў памяшканні.

КА belsat.eu

Hавiны