З пачатку году часнык і цыбуля ў Беларусі падаражэлі на 75 %


За чатыры месяцы 2020 года прадукты харчавання і безалкагольныя напоі падаражэлі ў Беларусі больш, чым на 3 %. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

З пачатку года больш за ўсё цэны выраслі на часнык (на 75,49 %), рэпчатую цыбулю (на 75,02 %), салодкі перац (на 60,27 %), яблыкі (на 39,42 %) і цытрусавыя (на 38,09 %).

Патаннелі ж найбольш агуркі (на 31,06 %), прасяныя крупы (на 7,78 %), бананы (на 6,99 %), свініна (акрамя бяскосткавай) (на 4,28 %) і бяскосткавая свініна (на 1,88 %).

Hавiны
Даражэй у некалькі разоў. Чаму растуць кошты на лімоны ды імбір?
2020.04.08 18:04

За красавік цыбуля вырасла ў цане на 38,78 %, часнык – на 30,35 %, цытрусавыя – на 25,79 %. Больш за ўсё патаннелі агуркі (на 27,65 %), вінаград (на 8,48 %), ласасёвая ікра (на 1,64 %).

У цэлым харчовыя тавары падаражэлі ў красавіку на 1,3 %, з пачатку года – на 3,5 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў