«З мэтаю пазбегчы масавасці». У БДУ адмяняюць лекцыі


У БДУ прынялі рашэнне перанесці лекцыйныя курсы для ўсіх факультэтаў на больш позні тэрмін, паведамляецца на сайце ўніверсітэту.

Падкрэсліваецца, што гаворка не ідзе пра перавод на дыстанцыйнае навучанне і адмену заняткаў. Ідзецца выключна пра часовыя змены ў графіку, каб пазбегчы масавага збору маладых людзей у адным месцы.

Каля інтэрнату № 3 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту.
Фота: Mikhail Semyonov / TASS / Forum

14 сакавіка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў 5 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту тэст на COVID 19 паказаў станоўчы вынік. Яшчэ 240 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ былі накіраваныя на медычнае назіранне і санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ў лякарні.

У Літве, Латвіі, Польшчы і Украіне праз пандэмію каронавіруса адмененыя заняткі ў школах і ВНУ. Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расеі рэкамендавала ВНУ арганізаваць дыстанцыйнае навучанне студэнтаў.

Hавiны
У Беларусі каранціну не будзе. І вось чаму
2020.03.15 11:36

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі раскрытыкавалі прапановы спыніць дзённую форму навучання ў ВНУ. Паводле ведамства, у выпадку спынення вочнага навучання ва ўніверсітэтах, сярэдне-спецыяльных установах, старэйшай школе асноўная маса навучэнцаў «будзе актыўна наведваць месцы агульнага карыстання, ладзіць тусоўкі, «тэматычныя вечары» у інтэрнатах і цесна кантактаваць паміж сабой».

АА belsat.eu

Стужка навінаў