З лякарні выпісалі 6 студэнтаў і аднаго выкладчыка БНТУ


Міністэрства аховы здароўя працягвае санітарна-эпідэміялагічныя дзеянні, каб не дапусціць завозу каронавіруса ў Беларусь.

У ведамстве адзначылі, што адпушчаныя дадому 6 студэнтаў БНТУ і выкладчык «другога кола», якія не кантактавалі наўпрост з заражаным студэнтам, але якія паступілі ў больніцы з пачырваненнем горла або іншымі прыкметамі хваробы. У іх COVID-19 не пацвердзіўся.

Hавiны
Колькасць інфікаваных на каронавірус у свеце вырасла да 95 тысячаў чалавек
2020.03.05 06:32

Назіранне працягваецца за тымі студэнтамі, якія кантактавалі з носьбітам каронавіруса.

Пры адсутнасці дадатковых звестак пра распаўсюд інфекцыі сярод студэнтаў, БНТУ зможа вярнуцца на наступным тыдні да звычайнага рэжыму працы.

Hавiны
У Нацыянальным аэрапорце з’явіліся «забойцы вірусаў»
2020.03.04 22:00

Агулам на 5 сакавіка пад медычным наглядам знаходзяцца 1322 чалавекі, якія прыбылі з эпідэміялагічна-неспрыяльных раёнаў. 1135 чалавек знялі з назірання, бо ў іх няма клінічнай карціны і інкубацыйны перыяд ужо прайшоў.

Шэсць пацыентаў, у якіх выявілі станоўчыя тэсты на каронавірус, адчуваюць сябе здавальняюча, падкрэслілі ў міністэрстве. Скаргаў і павышэння тэмпературы няма. Іх трымаюць у лякарнях толькі таму, што неабходна атрымаць двойчы адмоўны лабараторны тэст, які пакажа адсутнасць РНК віруса ў клетках слізістых абалонак. Чакаецца, што іх выпішуць на выходных ці на пачатку наступнага тыдня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў