З лістапада вырастуць пенсіі і дапамога пры нараджэнні дзіцяці


З 1 лістапада дапамога пры нараджэнні дзяцей павялічыцца. Звязана гэта з ростам бюджэту пражыткавага мінімуму, які з наступнага месяцу складзе 231,83 рубля. Пра гэта піша tut.by.

Бюджэт пражыткавага мінімуму (БПМ) з лістапада павялічыцца на 93 капейкі (з 230,91 да 231,83 рублёў). У сувязі з гэтым аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 2318,3 рубля (цяпер – 2309,1 рубля), а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 3.245,62 рубля (цяпер – 3.232,74 рубля).

Да 231,83 рубля (цяпер – 230,91 рубля) павялічыцца і выплата аднаразовай дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у лякарнях да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці. А вось памер дапамогі на дзяцей да трох гадоў пераглядаць пакуль не будуць.

Апошні раз дапамога з боку дзяржавы пры нараджэнні дзяцей пераглядалася 1 жніўня сёлета. Наступнае павелічэнні адбудзецца ў лютым 2020 году

З пачаткам лістапада павялічацца памеры мінімальных працоўных пенсіяў, сацыяльных пенсіяў. Вырасце дапамога па догляду інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Hавiны
Пенсіі, цыгарэты і прызыў. Што зменіцца ў Беларусі ў жніўні
2019.08.01 10:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў