З інтэрнату БНТУ высяляюць студэнтаў: іх месцы зоймуць тыя, хто змешчаны ў рэжым самаізаляцыі


Інтэрнат №17 БНТУ ў Менску высяляюць: студэнтаў папрасілі вызваліць месца для тых, хто знаходзіцца на прымусовай самаізаляцыі ў іншых інтэрнатах. У тым ліку гаворка ідзе пра інфікаваных каронавірусам, якія лечацца амбулаторна.

Рашэнне было прынятае адміністрацыяй БНТУ ўчора позна ўвечары. Сёння студэнты вымушаныя забіраць свае рэчы і выселяцца.

У менскім інтэрнаце №17 жыве шмат замежных студэнтаў, пераважна з Таджыкістану. Усіх замежнікаў перасяляюць у суседні інтэрнат №15. А студэнты з беларускіх рэгіёнаў адпраўляюць дадому.

Інтэрнат №17 БНТУ высяляюць. Фота – belsat.eu

Калі студэнтам дазволяць вярнуцца ў інтэрнат №17 – невядома. Самі яны лічаць што гэта адбудзецца не раней за верасень.

Інтэрнат №17 БНТУ высяляюць. Фота – belsat.eu
Інтэрнат №17 БНТУ высяляюць. Фота – belsat.eu

9 красавіка было абвешчана, што ў рэжым самаізаляцыі перавялі студэнтаў БНТУ, што пражывалі ў інтэрнаце № 6.

Hавiны
Студэнтаў БНТУ, якія пражываюць у інтэрнаце, афіцыйна перавялі ў рэжым самаізаляцыі
2020.04.10 15:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў