З хмарачосу ў Менску ўпаў чалавек


Фота – t.me/nexta_tv

У сацыяльных сетках з’явіліся здымкі трупу побач з бізнес-цэнтрам «Royal Plaza» на праспекце Пераможцаў у сталіцы.

Тэлеграм-канал «Nexta» падае, што мужчына выпаў з балкону офіснага будынку.

«Мужчына ляцеў з вялікай вышыні, і шанцаў выжыць у яго не было. Ён загінуў на месцы», – паведамілі падпісчыкі каналу.

Ён упаў на прыпаркаваны аўтамабіль. На месцы трагедыі працуюць супрацоўнікі МУС.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў