З «гарэлкай ад прэзідэнта». Віктар Лукашэнка асабіста павіншаваў берасцейскае «Дынама»

Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Віктар Лукашэнка перадаў футбалістам берасцейскага «Дынама» віншаванне ад свайго бацькі з нагоды перамогі ў чэмпіянаце Беларусі.

«Тое, што зрабілі тыя, хто тут прысутнічае, інакш, як рэвалюцыя ў футбольным свеце, не назавеш. Таму з перамогай вас», – заявіў Лукашэнка-малодшы.

Ён адзначыў, што берасцейскі клуб – першы ў гісторыі Беларусі, які з перамогай віншуе кіраўнік дзяржавы. Паводле яго, каманда зладзіла свята для ўсёй краіны.

За перамогу дынамаўцаў Віктар Лукашэнка прапанаваў узняць келіхі з «гарэлкай ад прэзідэнта – яна нідзе не прадаецца».

«Дынама» (Берасце) стала чэмпіёнам Беларусі па футболе

24 лістапада ўпершыню за 13 год чэмпіёнам Беларусі па футболе стаў не БАТЭ. Падмурак гэтай перамогі быў закладзены летам 2016 года, калі «Дынама» (Берасце), якое цярпела фінансавых крах, купіў бізнесмен Аляксандр Зайцаў – ён дапамог камандзе захаваць месца ў найвышэйшай лізе.

МГ belsat.eu

Hавiны