З галоўнай плошчы Смаргоні прыбралі Леніна: «не мае каштоўнасці»


Дэмантаж помніка Леніну.
Фота: shliah.by

Мясцовыя ўлады прыбралі помнік Уладзіміру Леніну з цэнтральнай плошчы Смаргоні. Спачатку яго збіраліся рэстаўраваць, але пазней вырашылі не вяртаць скульптуру ў цэнтр гораду.

Бетонны помнік дэмантавалі яшчэ 18 красавіка ў межах падрыхтоўкі да абласных «Дажынак» з прычыны яго неадпаведнага стану, паведамляе «Светлы Шлях».

ВІДЭА
Двое мужчын нападпітку знішчылі «Леніна з катом» пад Віцебскам
2019.05.16 15:15

Неўзабаве знеслі і пастамент, на якім стаяў Ленін.

«Гэты помнік не ўяўляе ніякай архітэктурнай ці іншай каштоўнасці. Ён зроблены з цэменту, які з часам пачаў разбурацца», – распавяла начальніца аддзелу ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкаму Ганна Джумкова, піша «Наша Ніва».

Паводле яе, разглядаўся варыянт пакрыць помнік металам, але гэта было б вельмі дорага і «людзі б не зразумелі, каб мы [смаргонскія ўлады. – Рэд. Belsat.eu] выдаткавалі грошы на гэта». У выніку было вырашана рабіць фармоўку з цэменту.

Hавiны
На «Несмяротны полк» у Менску прынеслі партрэты Сталіна і Леніна
2019.05.09 11:24

Калі працы будуць завершаныя, Леніну знойдуць новае месца, але на аднаўляемай да «Дажынак» цэнтральнай плошчы месца яму не засталося.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў