З брытанскага музею скралі залаты ўнітаз за $ 6 млн


З палацу Бленэйм у англійскай графстве Оксфардшыр скралі залаты ўнітаз. Як паведаміў Press Association галоўны кіраўнік палацу Дамінік Хэр, ягоны кошт складае каля $ 6 млн.

Унітаз з’яўляецца творам італьянскага мастака Маўрыц’ё Катэляна, выстава працаў якога на днях адкрылася ў палацы. Ён быў арандаваны ў музеі Саламона Гугенгайма ў Нью-Ёрку.

Прылада адлітая з 18-каратнага золата. Яе вага – не менш за 100 кг.

Невядомыя выкралі ўнітаз у ноч на 14 верасня.

https://www.facebook.com/thamesvp/photos/a.196974468654/10156923845938655/?type=3&theater

Сатырычная скульптура пад назвай «Амерыка» была створаная ў 2016 годзе адмыслова для Музею Гугенгайма. Яна ўсталяваная ў адной з прыбіральняў музею. Ля дзвярэй туалету стаяў ахоўнік, а прыбіральнік кожныя 15 хвілін чысціў унітаз.

Выраб мусіць намякаць на празмернасць сучаснага рынку твораў мастацтва, а таксама навяваць думкі пра амерыканскую мару і адкрытыя для кожнага магчымасці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў