З 6 да 9 траўня міліцыянты затрымалі каля 100 асобаў


З моманту затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага, сілавікі затрымалі каля 100 прыхільнікаў блогера, якія выйшлі на акцыю падтрымання, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

З 6 траўня ў Беларусі сілавікі жорстка спыняюць акцыі падтрымання затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. За тры дні за кратамі апынуліся 46 актывістаў і прыхільнікаў Сяргея Ціханоўскага. 17 асобаў асуджаныя на арышты тэрмінам ад 2 да 15 дзён. У ізалятарах 29 чалавек чакаюць судоў. Суды адбываліся ў Гомлі, Віцебску, Лідзе, Горадні і Магілёве.

Агулам пасля затрымання блогера Ціханоўскага 6 траўня за тры дні па ўсё краіне затрымалі каля 100 асобаў.

Hавiны
Міліцыя спрабавала сарваць сустрэчу блогера Сяргея Ціханоўскага з падпісчыкамі
2020.05.05 21:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў