З 22 ліпеня паміж Беларуссю і Польшчай абмяжуюць рух


На памежным пераходзе ў Кузніцы (беларускі суседні пункт пропуску – Брузгі) з 22 ліпеня будзе часова закрыты кірунак на выезд з Польшчы ў Беларусь. Пра гэта паведамілі ў Падляскім аддзеле памежнай службы Польшчы.

Абмежаванне будзе выкліканае дарожнымі працамі. Пасля іх завяршэння працы пачнуцца на кірунку ўезду з Беларусі ў Польшчу.

Hавiны
П’яны гарадзенец збіў польскага памежніка ў Кузніцы і атрымаў год умоўна
2015.10.27 20:20

Чаканы час працаў складзе каля двух месяцаў на кожным з кірункаў.

У сувязі з гэтым польскія памежнікі паведамляюць пра магчымыя цяжкасці пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы на ўсіх відах транспарту і пра павелічэнне часу чакання памежных праверак.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў