З 1 кастрычніка ў Беларусі павысяць мінімальныя кошты на моцны алкаголь

З пачаткам кастрычніка ў Беларусі будуць павялічаныя мінімальныя кошты на алкаголь мацункам больш за 28 % і этылавы спірт.

Гэта абумоўлена загадам Міністэрства гандлю № 26 ад 8-га жніўня 2016 года, які сёння размясцілі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле дакументу, лімітавая мінімальная адпускная цана за паўлітра айчыннага алкаголю мацункам 40 % складзе Br 4,4, рознічны кошт – Br 5,58 рубля. Адпускная цана на імпартны алкаголь, які рэалізуецца ў Беларусі, складзе Br 8,8.

Міністр гандлю Уладзімір Калтовіч адзначыў, што гэта не павінна неяк паўплываць на рознічны кошт алкагольных напояў, бо цяперашнія адпускныя цэны вышэйшыя за мінімальныя.

МЯ, паводле telegraf.by

Hавiны